Запрашаем на акцыю салідарнасці з Домам міласэрнасці ў Шчучынскім раёне

10 сакавіка 2014 15:53  |  Галоўныя навіны

У пятніцу, 14 сакавіка, а 18-й гадзіне на Чарнышэўскага 3 адбудзецца акцыя салідарнасці з Домам міласэрнасці ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну. 
Просім прыносіць вопратку, абутак, пасцельную бялізну і гэтак далей.
Прытулак для бяздомных беларусаў, які арганізаваў каталіцкі місіянер Аляксей Шчадроў (брат Луіджы) у Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласці, зноў пад пагрозай закрыцця. Мясцовая ўлада патрабуе ад дабрачынцы зачыніць установу – але куды пры гэтым падзецца бяздомным і інвалідам, сабраным у вёсцы Аляксандраўка, не паведамляецца.
 
Брат Луіджы збірае па ўсім наваколлі бяздомных, каб яны маглі мець хаця б дах над галавой, адзенне і ежу.

Болей навін