У Менску працягваюцца агітацыйныя пікеты прамоўцаў БХД (фота)
У Менску
працягваюцца агітацыйныя пікеты прамоўцаў аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Так, ля крамы
“Суседзі” па Лагойскім тракце праходзяць пікеты Вольгі Кавальковай,
якая балатуецца па Лагойскай выбарчай акрузе № 44.
Тэмамі пікету
былі прасоўванне кампаній БХД “За сямейныя каштоўнасці” і
“Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму”, а таксама салідарнасць з
народам Украіны, які церпіць агрэсію з боку Расеі.