Шэсце ў Дзень Волі пройдзе пад знакам салідарнасці з Украінай (відэа)

07 сакавіка 2014 17:10  |  Галоўныя навіны

У Мінскі гарадскі
выканаўчы камітэт 7 сакавіка пададзена заяўка на правядзенне шэсця і мітынгу 25
сакавіка з нагоды Дня Волі — чарговай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай
Рэспублікі (25 сакавіка 1918 года).

 

Заяўнікі акцыі
просяць мінскія ўлады дазволіць сход удзельнікаў на пляцоўцы каля Акадэміі
навук у 18.00
, затым правесці шэсце па праспекце Незалежнасці і мітынг на
плошчы Незалежнасці з 19.30 да 20.00
.

 

На
прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля падавання заявы, старшыня аргкамітэта МХД
Марыя Хоміч адзначыла, што ідэйная скіраванасць цяперашняга святкавання —
адстойванне незалежнасці беларускага народа. Шэсце будзе праведзена пад знакам
салідарнасці з Украінай і за свабоду палітзняволеных, сказала яна.

 

Болей навін