Заява “Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў “ па Дню Волі
Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты лічаць
незаконным і амаральным забарону беларускім рэжымам святкавання Дня Волі.
Адмова првядзення
шэсця па праcпекцн Незалежнасці і мітынгу на Плошчы Незалежнасці з’яўляецца
здзекам з беларускай нацыянальная гісторыі і беларускіх нацыянальных святаў. Цэнтральныя плошчы сталіцы не павінны быць месцамі правядзення шабашаў
рэжыму, на якіх спайваецца насельніцтва. На гэтых плошчах мусяць святкавацца нацыянальныя святы.
Але не
гледзячы на перашкоды
рэжыму, мы павінны адстаяць нацыянальнае свята краіны – Абвяшчэнне Незалежнасці Беларускай Народнай
Рэспублікі. Улічваючы
існуючыя палітычныя ўмовы, мы вымушаныя сёння запрасіць вас на мітынг,
які адбудзецца на
плошчы Бангалор.
На мітынгу адбудзецца
збор сродкаў у падтрымку палітвязняў. Некаторыя з іх (такія як Яўген Васьковіч)
не атрымліваюць ніякай матэрыяльнай дапамогі ад праваабарончых арганізацый. І гэта
наша з вамі справа: падтрымаць іх саміх і
іх сем’і. Таксама падчас шэсця і мітынгу будуць збірацца подпісы супраць
расейскай акупацыі Украіны.
Жадаючыя змогуць далучыцца да моладзевага руху ў абарону незалежнасці краіны.
Дзень Незалежнасці –
адна з нямногіх магчымасцяў
сустрэцца ўсім тым, каму неабыякавы лёс нашай краіны.
Святкаванне Дня
Волі
2014 мусіць
стаць крокам для ўмацавання беларускай незалежнасці.