Заява Нацыянальнай Рады БХД па мясцовай кампаніі

17 сакавіка 2014 15:05  |  Галоўныя навіны

Нацыянальная Рада Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі 15 сакавіка прыняла заяву па мясцовай кампаніі ў Беларусі.

 

Улічваючы характар
правядзення мясцовай кампаніі 2014 году, а менавіта тое, што:

 

— у Беларусі няма свабоды СМІ, па-ранейшаму ёсць
палітвязні, палітвязні, якія выйшлі на свабоду, да гэтага часу не
рэабілітаваныя, апазіцыйныя партыі і арганізацыі не рэгіструюцца, узровень
рэпрэсій у краіне расце, з’яўляюцца новыя палітвязні;

 

— прынятыя Платай прадстаўнікоў у кастрычніку 2013папраўкі ў Выбарчы кодэкс, яшчэ
больш аддаляюць Беларусь ад магчымасці правядзення свабодных, справядлівых і празрыстых выбараў. Забарона на
заклікі да байкоту выбараў, альбо да няўдзелу ў галасаванні відавочна супярэчыць
Канстытуцыі Беларусі, якая гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоду выказвання
меркаванняў і перакананняў. Скасаванне дзяржаўнага фінансавання вырабу
агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў і замена яго аплатай з выбарчых фондаў у
сучасных рэаліях Беларусі прывяла да няроўнасці магчымасцяў грамадзян пры
правядзенні агітацыі, бо органы дзяржаўнай улады сістэматычна пераследуюць
людзей за падтрымку дэмакратычнай апазіцыі;

 

— на ініцыятыўныя групы па вылучэнні дэмакратычных кандыдатаў
аказваўся ціск па месцы працы, вялося запужванне з боку сілавых структур. Сябра
БХД Віктар Гарбачэўскі страціў працу;

 

— органы МУС ўзялі на сябе функцыі выбарчых
камісій па кантролю за правядзеннем агітацыі і паўсюдна сумесна з
прадстаўнікамі выбарчых камісій праводзілі рэпрэсіі супраць незалежных
дэмакратычных кандыдатаў. На ініцыятыўныя групы па вылучэнні
дэмакратычных кандыдатаў аказваўся псіхалагічны ціск, яны падвяргаліся штрафам,затрыманням, былі зафіксаваныя шматлікія факты перашкоды правядзення
збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі па вылучэнні дэмакратычных
кандыдатаў і агітацыі, а таксама фальсіфікацыі ў справе нерэгістрацыі
кандыдатаў (Віцебск, Бабруйск, Гародня, Менск і іншыя);

 

— выбарчыя камісіі адмовілі ў праве балатавацца большасці
прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў;

 

— прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці
практычна не былі ўключаныя ў выбарчыя камісіі, што, па сутнасці, робіць працэс
падліку галасоў цалкам непразрыстым, непадкантрольным беларускаму грамадству;

 

— узровень рэпрэсій і ціску, што аказваўся на дэмакратычныя сілы цягам
выбарчай кампаніі 2014 году значна пераўзышоў усе папярэднія выбарчыя кампаніі,
правадзімыя ў краіне з 2006 году. Упершыню падчас правядзенне выбарчай кампаніі
быў зафіксаваны факт выкрадання лідэра адной з палітычных партый — А. Лябедзькі
супрацоўнікамі МУС непасрэдна перад яго удзелам ў выбарчым пікеце. Упершыню “парушэнні”
выбарчай агітацыі кантралявалі не выбарчыя камісіі, а органы МУС і яны ж
праводзілі рэпрэсіўныя дзеянні (перашкода ў правядзенні пікетаў, псіхалагічны
ціск, пагрозы, затрыманні, штрафы) у дачыненні да незалежных дэмакратычных
кандыдатаў за нібыта парушэнні правіл вылучэння кандыдатаў і правядзення
выбарчай кампаніі;

 

Адзначаем, што палітыка
дэмакратычных краін Еўропы і Еўрапейскай Камісіі па ўзнаўленнюі супрацоўніцтва
з прадстаўнікамі рэжыму, выключэнне шэрагу асобаў, у мінулым адказных за
рэпрэсіі са спісу неўяздных на тэрыторыю ЕС прывялі да адчування прадстаўнікамі
рэжыму беспакаранасці, узмацнення рэпрэсій да дэмакратычных актывістаў у Беларусі.

 

 

 

 

У сувязі з гэтым, мы заяўляем:

 

Плануемыя рэжымам “выбары” ў мясцовыя саветы
з’яўляюцца несвабоднымі і несправядлівымі. Мы прызнаем іх вынікі нелегітымнымі.

Беларускі народ сёння пазбаўлены права празсвабодныя, дэмакратычныя і справядлівыявыбары самастойна кіраваць сваёй краінай і фармавацьўсе ўзроўні ўлады ў краіне.

 

Таму, у існуючых умовах
адзінай магчымасцю абароны правоў грамадзян краіны ад карупцыі, беззаконня,
рэпрэсій з’яўляецца аб’яднанне шырокіх колаў беларускага грамадства і
правядзенне агульна нацыянальных грамадскіх кампаній, накіраваных на вяртанне
законнасці і абранне легітымнай улады.

 

Мы заклікаем усе дэмакратычныя арганізацыі
Беларусі, ўсіх грамадзян краіны далучацца да стварэння рэгіянальных дэмакратычных
радаў народных дэпутатаў як альтэрнатыве прызначаным “дэпутатам” мясцовых саветаў
. Рэгіянальныя рады народных дэпутатаў стануць
рэальнымі прадстаўнікамі і абаронцамі грамадзянаў у кожным горадзе і мястэчку, дзейснай
альтэрнатывай мясцовым карумпаваным чыноўнікам і прызначаным “дэпутатам”
мясцовых саветаў. Іх праца будзе накіраваная на абарону насельніцтва ад
беззаконня у эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай сферах.

Мы заклікаем міжнародную супольнасць прытрымлівацца каштоўнаснага падыходу
ў сваёй працы, не супрацоўнічаць і не падтрымліваць прадстаўнікоў рэжыму.
Заклікаем разглядзець магчымасць пашырэння кропкавых санкцый ў дачыненні да адказных
за падаўленне дэмакратыі і правядзенне рэпрэсій у краіне.

Болей навін