У Бараўлянах на выбарчых участках не было звестак пра альтэрнатыўнага кандыдата
У Бараўлянах на
выбарчых участках № 1 і 3 1-й Бараўлянскай выбарчай акругі № 5 па выбарах у
Мінскі раённы савет дэпутатаў у першы дзень датэрміновага галасавання не было
інфармацыі (фота і кароткая біяграфія) пра прамоўцу Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі Паўла Пракаповіча, тады як пра яго суперніка інфармацыя была.
Дадзеныя
актывіста падвезлі толькі перад абедам, тады як выбарчыя ўчасткі адчыніліся а
10-й гадзіне. “Цяжка сказаць, ці прывезлі б іх, калі б мы не
спыталі”, – адзначае Павал Пракаповіч.
Ён паведаміў, што
на 35 акругах у Менскі райсавет балатуюцца толькі 37 кандыдатаў, альтэрнатыўныя
з іх – толькі ён і прадстаўнікі РППС.
На думку Паўла
Пракаповіча, у адсутнасці звестак вінаватыя не ўчастковыя камісіі, а
тэрытарыяльная камісія, прадстаўнікі якой засядаюць ужо далёка няпершыя выбары
і заслужылі лаяльнасць улады. “Гэтыя людзі пры зборы подпісаў нават не
маглі мне дакладна акрэсліць межы маёй акругі і выбарчых участкаў”, –
падкрэсліў прамоўца БХД.