Сябры выбаркамаў: прамоўцу БХД Грышанава не зарэгістравалі пад ціскам уладаў (фота)

19 сакавіка 2014 17:33  |  Палітыка

Прамоўцу аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Ігара Грашанава выбарчыя камісіі адмовіліся
рэгістраваць кандыдатам у выніку пагрозаў аршанскіх уладаў. Пра гэта ўжо пасля
нерэгістрацыі яму паведамілі сябры камісій, якім пагражалі звальненнем у
выпадку яго рэгістрацыі.

 

Староста вёскі Стаўры Аршанскага раёну балатаваўся адразу
па двух акругах: у Бабініцкі сельсавет і Аршанскі райсавет. Нягледзячы на тое,
што яго не зарэгістравалі кандыдатам, яшчэ пры рэгістрацыі яго ініцыятыўнай
групы яму і сябрам групы ў Бабініцкім сельвыканкаме выдалі пасведчаніі
давераных асобаў кандыдата ў дэпутаты:

Сябры выбаркамаў: прамоўцу БХД Грышанава не зарэгістравалі пад ціскам уладаў (фота)
Сябры выбаркамаў: прамоўцу БХД Грышанава не зарэгістравалі пад ціскам уладаў (фота)

Болей навін