У Пружанскім раёне на сустрэчу з прамоўцам БХД з’ехаліся раённыя ўлады
У Пружанскім
раёне на сустрэчу з выбарцамі прамоўцы аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі Міхася Новіка, які ідзе па Варанілавіцкай акрузе № 10 у Ружанскі
пасялковы савет, з’ехаліся прадстаўнікі ўлады.
Так, на сустрэчы
з ім 18 сакавіка прысутнічалі старшыня і сакратарка сельсавету, прадстаўніку
райвыканкаму і ўчастковы міліцыянт. Прысутнічаў і правакатар, які ўвесь час
казаў, што ў Міхася Новіка няма праграмы, не зразумела, чаго ён хоча і гэтак
далей. Але, як адзначае прадстаўнік БХД, гэта яму толькі дапамагло.
“Людзі былі
раззлаваныя яго паводзінамі, і ў твар яму і прадстаўнікам улады казалі, што
падтрымліваюць мяне”, – падкрэсліў прамоўца.