У беларускім перапісе насельніцтва не будзе пытання аб веравызнанні
Як паведамляе Інтэрфакс, падчас перапісу насельніцтва, які адбудзецца ў Беларусі 17, 18, 24 кастрычніка, веравызнанне грамадзян удакладняцца не будзе.
“Калі была падрыхтоўка законапраекта, ніхто не прапанаваў улучыць пытанне рэлігійнай прыналежнасці ў перапісны ліст”, – заявіла намесніца старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі Святлана Навасёлава ў чацвер на прэс-канферэнцыі ў Менску.
У той жа час яна не выключыла, што, “магчыма, у перапісы 2019 году такое пытанне аб веравызнанні будзе”.
Святлана Навасёлава выказала думку, што “будуць тыя, хто адмовіцца” удзельнічаць у перапісу.
“Ёсць людзі, якія па рэлігійных перакананнях не жадаюць, каб іх перапісвалі, – баяцца ідэнтыфікацыйнага нумара”, – растлумачыла яна.