У Ваўкавыску міліцыянер спіць з урнай на ўчастку

20 сакавіка 2014 11:42  |  Палітыка

У Ваўкавыску на выбарчым участку Школьнай выбарчай акругі №
13, які знаходзіцца на тэрыторыі фізкультурна-аздараўляльнага комплексу, дзяжурны міліцыянт у непрацоўны час
камісіі спіць у адным памяшканні з выбарчай урнай. Пра гэта кандыдату
Аляксандру Сезеню паведаміў старшыня ўчастковай камісіі, кіраўнік раённага БРСМ
Ігар Салавей.

 

У свой час Аляксандр
Сезень, хоць і быў пазбаўлены працы, але выйграў суд, даказаўшы, што Ігар
Салавей, працуючы на “Беллакце” ездзіў за мяжу ў працоўны час (агулам
налічана 5 дзён прагулаў), тады як на працы адзначалася, што ён працуе.

 

Аляксандр Сезень
з’яўляецца адзіным альтэрнатыўным кандыдатам на ўвесь Ваўкавыск, дзе на 40 акругах
балатуецца 41 чалавек. Паводле яго словаў, яго агітацыйныя плакаты неаднаразова
зрываліся.

Болей навін