Выхавацелі дзіцячых садкоў галасаваць ходзяць строем (фота)

20 сакавіка 2014 16:00  |  Палітыка

Каардынатар
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Таццяна Севярынец, якая назірае ў віцебску на 46-м участку, змагла
сфатаграфаваць групу супрацоўніц дзіцячага садку № 97, якія групай прыйшлі
прагаласаваць датэрмінова.

 

Таксама, паводле
яе, на ўчастку шмат вырашаецца працоўных пытанняў, не звязаных з выбарамі,
міліцыянты спяць разам з выбарчымі скрынямі. Апроч таго, на ўчастку рэзка
вырасла розніца ў колькасці тых, хто прагаласаваў датэрмінова, паводле
назіральнікаў і дадзеных камісіі: да 9 чалавек – 87 па падліках назіральнікаў
супраць 96-і паводле камісіі.

 

“На ўсе
гэтыя і іншыя парушэнні даводзіцца пісаць скаргі. З прычыны гэтага на мяне ўжо
коса глядзець сябры камісіі”, – адзначыла Таццяна Севярынец.

 

Яна таксама
адзначыла, што на суседнім 47-м участку розніца ў колькасці тых, хто
прагаласаваў, дасягнула шасці чалавек: у першы яна складала 4 чалавекі, а ў
другі пасля скаргі – 2.

 

Больш за тое, на
46-м участку ў першы дзень датэрміновага галасавання на галасаванне на даму
запісаліся 4 чалавекі, а на 47-м – 90. Розніца ў 22,5 разы!

Выхавацелі дзіцячых садкоў галасаваць ходзяць строем (фота)

Болей навін