Выбарчая камісія спадзяецца на яўку больш за 100%?
19 сакавіка ў Менску на Чыгуначнай выбарчай акрузе № 20 на
ўчастку № 51 занадта шмат бланкаў бюлетэняў: выбаршчыкаў прыпісаных да ўчастку
1105, а бланкаў на ўчастку 2400.
20 сакавіка на гэтым
самым участку вахцёр будынку не пусціў назіральніка на ўчастак. Пры
гэтым старшыня выбарчай камісіі пагадзіўся з дзеяннямі вахцёра.
Назіральнік змог патрапіць на ўчастак толькі пасля абеду, налічыўшы да закрыцця ўчастку 10 прагаласаваўшых. Афіцыйная лічба за гэты дзень – 143 чалавекі.