Кангрэсмен ЗША – Джону Керы: я сур’ёзна занепакоены крызісам у Беларусі (дакумент)

20 сакавіка 2014 19:04  |  Палітыка

Кангрэсмен ЗША
Хакім Джэфрыс пасля сустрэчы з актывістымі Згуртавання Беларускай Моладзі ў
Амерыцы даслаў ліст дзяржсакратару ЗША Джону Керы. У лісце ён выказаў
“сур’ёзную занепакоенасць” у сувязі з ростам крызісу ў галіне правоў
чалавека ў Беларусі і знявагай дэмакратычных каштоўнасцяў.

 

Кангрэсмен
адзначае, што за кіраваннем Аляксандра Лукашэнкі абмежаваныя шматлікія правы, у
тым ліку свабоды словаў, мірных аб’яднанняў і сумлення, людзям перашкаджаюць
выказваць свае погляды ў той час, як тэлебачанне і радыё кантралююцца
дзяржавай.

 

“Беларусы,
якія выказваюцца супраць уладаў, жорстка пераследуюцца”, – адзначае Хакім
Джэфрыс.

 

Кангрэсмен
адзначае, што сённяншніх мераў ЗША ў дачыненні да Беларусі недастаткова. Ён
нагадвае, як у 2010 годзе былая дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан абяцала
перагледзець дачыненні з Беларуссю і магчыма вызначаць дарэчнасць новых
дзеянняў. “ЗША мусяць старана трымацца гэтага аналізу, звяртацца да неабходнасці
выбарчай рэформы ў краіне і спрыяць гарантаванню асноўных дэмакратычных правоў
для ўсіх беларускіх грамадзян”, – падкрэслівае кангрэсмен.

 

Нагадаем,
старшыня ЗБМА і прадстаўнікі арганізацыі запрошаныя прыняць удзел у
слуханнях Хельсінскай Камісіі Амерыканскага Кангрэсу па правах чалавека.
Слуханні будуць прысвечаныя Беларусі і адбудуцца 25 сакавіка 2014 года ў
Кангрэсе ЗША.

 

Letter-to-Kerry.pdf

Болей навін