Выбарчай камісіі трэба суткі, каб праверыць ці зарэгістраваныя РЭП і Рух “За Свабоду”
Участковая
выбарчая камісія ўчастку № 49 Чкалаўскай выбарчай акругі № 19 у Менску
адмовілася 20 сакавіка акрэдытоўваць назіральніка Яўгена Батуру.
Паколькі
Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю ўладу настойліва адмаўляюцца рэгістраваць,
то назіральнікі БХД у межах кампаніі “Права выбару” акрэдытоўваюць ад
прафсаюзаў РЭП і руху “За Свабоду”.
Паводле
прадстаўнікоў участковай камісіі, ім неабходны час, каб праверыць, ці
зарэгістраваныя гэтыя арганізацыі. Назіральніку сказалі прыходзіць 21 сакавіка.
Як лічыць
каардынатар назірання Марына Хоміч, такімі дзеяннямі ўлады зацягваюць час, каб
скараціць магчымасці для назірання.