У Віцебску на ўчастку зафіксавалі “каруселі” (фота)

21 сакавіка 2014 00:49  |  Палітыка

У Віцебску
каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец у межах кампаніі назірання
“Права выбару” на выбарчым участку № 46 заўважыла тры моманты, калі
адзін і той жа выбаршчык пасля галасавання, зрабіўшы кола па гімназіі, вяртаўся
на ўчастак і яму гатовыя былі выдаць зноўку бюлетэні.

 

На ўчастку,
змешчаным у гімназіі № 8, таксама ўвесь час вырашаліся рабочыя пытанні паміж
сябрамі камісіі і іх калегамі. Пасля неаднаразовых заўваг старшыня камісіі,
намесніца дырэктара гімназіі Лявонава Таццяна Мікалаеўна ўсё ж адрэагавала і
выхадзіла за межы ўчастку для абмеркавання пытанняў.

 

Паведамляе
Таццяна Севярынец і пра дзейнасць праўладавых назіральнікаў. Так, дзяўчына за
кампутарам на фота – назіральніца, накіраваная БРСМам Ірына Тамашэвіч. Усе дзве гадзіны назірання яна
рыхтавалася за кампутарам да віктарыны па біяграфіі Лукашэнкі (Пытанне: Дзе
нарадзіўся Лукашэнка: на Магілёўшчыне ці Аршаншчыне?)

 

У Віцебску на ўчастку зафіксавалі "каруселі" (фота)
У Віцебску на ўчастку зафіксавалі "каруселі" (фота)

Болей навін