У Менску назіральнікаў не пускаюць на выбарчыя ўчасткі і пазбаўляюць акрэдытацыі

21 сакавіка 2014 14:18  |  Галоўныя навіны

Назіральніка ад
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў межах кампаніі “Права выбару”
Алеся Кутасава, акрэдытаванага на ўчастку нумар 26 Лагойскай акругі нумар 44,
на чацвёрты дзень датэрміновага галасавання не пусцілі ў памяшканне назіраць.
Ён мусіць стаяць пры дзверах.

 

Алесь
патэлефанаваў у ЦВК і піша скаргу. Старшыня камісіі В.М. Чыгір параіў
назіральніку: “з вашай скаргай можаце схадзіць у адно месца”.
Яскравае сведчанне таго, што служкі ўлады адчуваюць сябе безпакаранымі.

 

Між тым на
суседнім выбарчым участку № 27 назіральніка Паўла Пракаповіча пазбавілі
акрэдытацыі. З прычыны хваробы ён назіраў толькі ў першы дзень датэрміновага
галасавання, а 20 сакавіка, прыйшоўшы даведацца лічбы датэрміновага
галасавання, быў праінфармаваны пра пазбаўленне акрэдытацыі на ўчастку. Яго з
дапамогай міліцыянта выставілі з участку.

 

За час свайго
назірання Павал Пракаповіч заўважыў шэраг парушэнняў выбарчага заканадаўства:

 

1. на выбарчым участку
некалькі разоў заставаўся толькі адзін сябар выбарчай камісіі.

 

2. памяшканне з
выбарчай скрыняй не апячатвалася ні на абед, ні на ноч.

 

3. у памяшканне з
выбарчай скрыняй падчас абеду заходзіла сакратар камісіі Раіса Кітун.

 

4. У першы дзень
галасавання быў не ўвесь час, будучы вымушаным пакінуць участак у перыяд з 12
да 14 гадзін. Паводле яго падлікаў да 12.00 прагаласавала 6 чалавек, пасля
абеду – 4. Агулам – 10 чалавек. Па дадзеных камісіі за дзень прагаласавала 60
чалавек, ці 50 чалавек за дзве гадзіны з 12 да 14. “На пытанне, чаму такая
вялікая розніца, мне адказалі: “А чаму вы сышлі з участку?” –
адзначае Павал Пракаповіч.

 

Таксама
назіральнікі адзначае, што колькасць выбарчшыкаў афіцыйна круглая ўвесь час: 60
за першы дзень, 135 – за два. “Яны нават не думаюць, каб напісаць не такія
круглыя лічбы”, – кажа ён.

 

Апроч таго, да
абеду да Паўла Пракаповіча ставіліся даволі лагодна, дазвалялі фатаграфаваць,
але пасля абеду не давалі нічога запытаць, казалі пра перашкоды з яго боку і
гэтак далей. “Пра фатаграфанне, старшыня камісіі заявіла, што тэлефанавала
“наверх”, дзе забаранялі ўсялякае фатаграфаванне”, – дадае Павал
Пракаповіч.

 

На наступны дзень
яго пазбавілі акрэдытацыі.

Болей навін