Карупцыянеры і прагульшчыкі ўзначальваюць выбарчыя камісіі

21 сакавіка 2014 16:27  |  Палітыка

Аляксандр Сезень
– у Ваўкавыску адзіны на 40 выбарчых акругах і сярод 41 кандыдата кандыдат не
ад улады і адзіны, чыю біяграфіі адрэдагавала на свой манер выбарчая камісія.
Супраць яго ўлада вылучыла апанентам начальніка раённага вузла сувязі, былога “афіцэра”,
які ў часы цяжкія кінуў войска і народ шукаючы лёгкіх шляхоў.

 

Самае цікавае ,
што на адным з выбарчых участкаў старшынём з’яўляецца Салавей І.А. –
прагульшчык, які ўзначальваў на ААТ “Беллакт” БРСМ, а зараз
з’яўляецца старшынём Ваўкавыскага БРСМ горада і раёна, і які, навучаючыся ў США
№ 6 скраў з ціра ўсе агнястрэльную зброю: і аўтаматы Калашнікава, і
дробнакаліберныя вінтоўкі. “Хто дапамог замяць ім гэту справу зразумела –
мабыць такія ж “чэсныя” з МУС і іх “дэпутаты”. І хто яго
паставіў у РВК узначальваць БРСМ таксама пытанне – карупцыя квітнее”, –
адзначае Аляксандр Сезень.

 

“І калі я
развешваў сваю перадвыбарчую прграммму на выбарчым участку “ФАК”, дзе
старшыня ўчастка Салавей І.А., праз гадзіну мне патэлефанавалі і сказалі, што
яе знялі. Якія могуць быць “чэсныя выбары”, калі ў камандзе Лукашэнкі
працаваў прагульшчык, а просты народ за тры гадзіны прагулу звальняюць”, –
кажа кандыдат.

 

“Я хоць і
выйграў суд у “Беллакту”, але застаўся беспрацоўным, а гэтыя
працягвалі працаваць і пайшлі на павышэнне. Так што, выснова – Лукашэнка або
блазень для мясцовых уладаў, якога яны не ўспрымаюць, альбо проста медыйны хлус,
а можа ён чэсны чалавек, які нічога не ведае, што дзеецца на месцах?”, –
задаецца пытаннем Аляксандр Сезень.

Болей навін