На 55-м участку Чыгуначнай акругі зафіксаваны ўкід

22 сакавіка 2014 12:07  |  Палітыка

У Менску на 55-м
участку Чыгуначнай акругі назіральнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў
межах кампаніі “Права выбару” зафіксавалі ўкід бюлетэняў.

 

Прынамсі такую
выснову можна зрабіць з таго, што паперка, якой 21 сакавіка пры апячатванні
скрыні на перапынак заклейвалі шчыліну для бюлетэняў і на якой падпісаўся назіральнік,
пасля перапынку з яе знікла. Замест яе была паперка без подпісу.

 

А на 51-м участку
той самай акругі працягваюцьістотна разыходзяцца лічы прагаласаваўшых паводле дадзеных назіральніка і
дадзеных выбарчай камісіі. Так, 21 сакавіка назіральнік зафіксаваў 32
выбаршчыкі, камісія – 78.

 

Назіральнік
Віктар Кулак паведаміў, што на ўчастку былі і дзве праўладныя назіральніцы,
адна з іх – ад БРСМ. Але яны прабылі на ўчастку толькі каля гадзіны і сышлі,
нічога пры гэтым не назіраўшы.

Болей навін