Галіну Каржанеўскую пазбавілі акрэдытацыі
Каардынатар
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
па Менску Галіна Каржанеўская пазбаўленая акрэдытацыі на выбарчым участку № 53
Чыгуначнай акругі № 20, дзе яна назіралаа ў межах кампаніі “Права
выбару”.
У вечары 21
сакавіка яна забылася на ўчастку пакет з прадуктамі і вярнулася па яго на
ўчастак. Дзяжурны міліцыянт вярнуў ёй пакет, а раніцай яна даведалася, што яе
пазбавілі акрэдытацыі за “спробу пранікнення на ўчастак пасля
закрыцця”.