Таццяна Севярынец – ЦВК: я сталы чалавек, што Вы мне тыкаеце?

22 сакавіка 2014 18:17  |  Палітыка

Каардынатар
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
ў Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец напісала скаргу ў ЦВК на смс-рассылку з
заклікам прыйсці на выбары.

 

У скарзе Таццяна
Севярынец патрабуе ад ЦВК прабачэння за выкарыстанне яе нумару тэлефону ў
непатрэбных мэтах і за заклік яе да таго, у чым яна ўдзельнічаць не збіраецца.

 

Апроч таго, яна
падкрэслівае, што яна сталы чалавек, і смс-“тыканне” да сябе лічыць
непрымальным.

 

Да таго ж Таццяна
Севярынец просіць паведаміць, за якія грошы рассылаюцца гэтыя смс-паведамленні.

Болей навін