Назіральнік не можа знайсці на ўчастку свае дакументы

22 сакавіка 2014 21:54  |  Палітыка

Назіральнік аргкамітэту
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віктар Кулак, які ў межах кампаніі
“Права выбару” назірае на 51 участку 20-й Чыгуначнай акругі ў Менску,
забыўся на ўчастку сваю тэчку, у якой былі як запісы па назіранні, так і
прыватныя дакументы.

 

Вярнуўшыся на
ўчастак, ён запытаў у дзяжурнага міліцыянта пра тэчку, але той сказаў, што
ніякай тэчкі няма. Няма яе і ў вахцёра. На просьбу ж праверыць, ці не
зафіксавалі камеры назірання, як хто-небудзь выносіць тэчку, яму адказалі, што
камеры зламаліся а 14-й гадзіне.

 

Віктар Кулак
мяркуе, што дакументы яму не аддаюць наўмысна. “Калі мне іх не аддадуць
заўтра, я буду выклікаць міліцыю”, – адзначыў ён.

 

Назіральнік
таксама распавёў пра афіцыйныя вынікі датэрміновага назірання, якія вывесіла
ўчастковая камісія: агульная колькасць бюлетэняў – 2400 (выбаршчыкаў – 1105), атрымалі
выбаршчыкі – прочырк (!), сапсаваныя – 84, невыкарыстаныя – 1936. Нагадаем, што
афіцыйныя лічбы ад самога пачатку вельмі моцна розніліся ад
занатаванага назіральнікам.

Болей навін