Сын за бацьку, альбо як у Бабруйску фармуюць спісы выбаршчыкаў
У Бабруйску на
адным з выбарчых участкаў (па просьбе грамадзян мы не называем ні іх імя, ні
нумар участку) у спіс выбаршчыкаў быў упісаны 16-гадовы хлопец. Пры гэтым годам
яго нараджэння быў пазначаны год нараджэння яго бацькі, які памёр некалькі год
таму.
Пасля таго, як участковай
камісіі паведамілі пра гэта, хлопца выкрэслілі са спісу, але дадзены факт
сведчыць пра тое, як фармуюцца спісы выбаршчыкаў.