Валерыю Чарнаморцаву пазбавілі акрэдытацыі

23.03.2014, 10:28  |  Навіны » Палітыка

У Менску актывсітку аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, назіральніцу ў межах кампаніі "Права выбару" Валерыю Чарнаморцаву пазбавілі акрэдытацыі на выбарчым участку № 25 Лагойскай акругі № 44.

 

У пятніцу яна напісала скаргу на тое, што да сябраў участковай камісіі падыйшла камендант інтэрнату, які знаходзіцца на тэрыторыі гэтага выбарчага ўчастка (пра яе пасаду распавяла сама старшыня камісіі) і праглядзела спісы выбаршчыкаў па сваім інтэрнаце, хто прагаласаваў, а хто - яшчэ не. Праз паўгадзіны пасля гэтага на ўчастак пайшлі галасаваць насельнікі інтэрнату.

 

Апроч таго, у пятніцу Валерыя Чарнаморцава сфатаграфавала выбарчую скрыню. За гэта на яе накрычалі, дамогшыся выдалення фатаздымкаў.

 

А раніцай у нядзелю (у суботу Валерыя Чарнаморцава не назірала) назіральніцы паведамілі пра пазбаўленне яе акрэдытацыі за тое, што "яна знаходзілася каля выбарчай скрыні, умешвалася ў працу камісіі і вяла несанкцыянаваныя відэа- і фотаздымкі". Што тычыцца адказу на скаргу, то ў камісіі напісалі, што ў гэты час нікога пабочнага на ўчастку не было, толькі сябры камісіі, выбаршчыкі і назіральнікі.

Навіны па тэме