Давераных асобаў і назіральнікаў не хочуць пускаць на ўчасткі

23 сакавіка 2014 11:24  |  Палітыка

У Менску 23
сакавіка на 42-і участак 19-й Чкалаўскай выбарчай акругі старшыня ўчастковай
камісіі не хацеў пускаць Наталлю Маразевіч – давераную асобу прамоўцы аргкамітэту
БХД Яўгена Маразевіча.

 

Пры гэтым на яе пагражалі выклікаць міліцыю. Толькі пасля званку ў ЦВК з пагрозай прывезці на
ўчастак журналістаў Наталлю Маразевіч пусцілі на ўчастак.

 

Апроч таго, сябры
ўчастковых камісіяў 44-й Лагойскай акругі не хацелі акрэдытоўваць на 24 і 29
участках назіральнікаў Ксенію Валакову і Антона Куракова, патрабуючы іншых
пратаколаў накіравання на ўчастак. У рэшце рэшт яны былі накіраваныя.

Болей навін