Для Дзяніса Садоўскага на Акрэсціна адмовіліся прыняць перадачу
У ізалятары на
Акрэсціна адмовіліся прыняць у Вольгі Кавальковай перадачу для адказнага
сакратара аргкамітэту БХД Дзяніса Садоўскага. Паводле словаў супрацоўніка СІЗА,
з нядаўняга часу перадачы прымаюцца толькі ад блізкіх сваякоў.
Больш за тое,
перадачы сёння прымаюцца толькі да 13-й гадзіны, а не да 17-й як звычайна. Таму
перадачу не зможа перадаць і жонка актывіста.
На прапанову
Вольгі Кавальковай напісаць заяву на імя кіраўніцтва СІЗА ёй заявілі, што
ніякую заяву прымаць таксама не будуць.