Сайт БХД часова перастаў працаваць на 40 хвілін
23 сакавіка каля
13:00 перастаў працаваць сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі
https://bchd.info/.
Прычыны гэтага
ўстанаўліваюцца, але хутчэй за ўсё мае месца блакаванне сайту ў Беларус, як
гэта было падчас байкотнай кампаніі 2012 году, ці DDOS-атака ў сувязі з актыўным асвятленнем сайтам масавых парушэнняў выбарчага
заканадаўства на ўчастках па ўсёй Беларусі.
Тым не менш праз
40 хвілін сайт аднавіў сваю дзейнасць.
У любым выпадку
прэсавая служба БХД сваёй працы не спыняе і будзе інфармаваць пра парушэнні
праз рассылку па СМІ.