Запрашаем на суд над Дзянісам Садоўскім
Запрашаем на суд
над адказным сакратаром аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Дзянісам Садоўскім.
У панядзелак, 24
сакавіка, яго будуць чакаць а 10-й гадзіне ля суду Кастрычніцкага раёна па
адрасе вуліца Сямашкі, 33.
Нагадаем, Дзяніс
Садоўскі быў затрыманы 22 сакавіка на выбарчым участку, куды прыбыў у якасці
даверанай асобы. Яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве.