У Менску заўважаныя каруселі
У Менску на 47-м
участку 19-й Чкалаўскай акругі заўважаныя каруселі, паведамляюць назіральнікі
кампаніі “Права выбару”.
Калі на ўчастку
амаль не было людзей, раптам з’явіліся 10-15 мужчынаў у касцюмах і гальштуках,
якія ўвесь час пераміргваліся паміж сабой. Перад іх з’яўленнем прадстаўнікі
ўчастковай камісіі заўважна нерваваліся.
Апроч таго, адзін
з іх гэтых мужчынаў на ганку перагаворваўся са старшынёй камісіі. Пакуль гэтая
група была на ўчастку, перад ім прыпаркаваліся два мінівэны, на якіх, падазрае
назіральнік, і прыехалі мужчыны ў гальштуках.