Яшчэ адзін назіральнік пазбаўлены акрэдытацыі на Чкалаўскай акрузе
На 39-м участку
19-й Чкалаўскай акругі ў Менску пазбаўлены акрэдытацыі назіральнік кампаніі
“Права выбару” Павел Осіпаў, які быў акрэдытаваны ад Руху “За
Свабоду”.
Афіцыйная прычына
адмовы ў рэгістрацыі – тое, што Рух зарэгістраваны ў Гародні і, маўляў, не мае
права выстаўляць назіральнікаў у Менску. Пры гэтым сябры камісіі спаслаліся на
пастанову ЦВК № 26 ад 17.12. 2013 п. 5 г. 2. Аднак гэтая пастанова
прадугледжвае, што назіральнікаў могуць выстаўляць рэспубліканская грамадскія
арганізацыі, якой і з’яўляецца Рух.
Павел Осіпаў стаў
пісаць скаргу. У гэты момант да яго падыйшоў міліцыянт, які запатрабаваў
пакінуць участак. Пасля адмовы да назіральніка падыйшоў чалавек у цывільным,
які прыгразіў “праблемамі”, калі Павел не пакіне ўчастак. У выніку
назіральнік быў выдалены.
Зараз Павел
Оспіаў рыхтуе скаргі.
Цікава, што па
ўсёй Беларусі акрэдытаваныя 220 назіральнікаў ад РЗС, і толькі на адным участку
ў Менску іх палічылі незаконнымі.