“Вырабы” па-віцебску (фота)

24 сакавіка 2014 10:34  |  Палітыка

Участак для галасавання 47 Першамайскага раёна Віцебска
размяшчаўся ў гімназіі №8 не першы год. Фота былі зробленыя з месца назірання. На першых двух фотаздымках: падчас галасавання бачныя толькі
спіны выбаршчыкаў, у іншых выпадках і сябры камісіі таксама. Скрыня
для бюлетэняў бачная толькі
тады, калі на участку выбаршчыкаў няма.

 

Назіральнікі звярнуліся
да старшыні камісіі па гэтым пытанні. Адказ атрымалі, што магчымасці
пераставіць сталы ці скрыні ў іншыя месцы няма, не дазваляе плошча фае, дзе
размешчаны участак для галасавання. Навошта ж тады праводзіць выбары ў
такім месцы?

 

На іншых фота: падлік галасоў. Бачны толькі працэс, змест
бюлетэняў бачыць з такой адлегласці немагчыма. Старшыня участку №47 Капшуль А.
Г. падыйсці бліжэй не дазволіў.

 

А вось сябра выбарчай
камісіі адпачывае, седзячы на стале. Яны толькі што раскладалі бюллетэні па стосах
і ціхенька колькасць паведамлялі намесніку старшыні. Намеснік старшыні
разам з сакратаром падлічвалі штосьці на калькулятары і толькі потым называлі
лічбы уголас: колькі і за каго прагаласавалі.

 

"Вырабы" па-віцебску (фота)
"Вырабы" па-віцебску (фота)
"Вырабы" па-віцебску (фота)
"Вырабы" па-віцебску (фота)
"Вырабы" па-віцебску (фота)

Болей навін