У Бабруйску супраць прамоўцы БХД скіравалі “ўсю каралеўскую раць”
У Бабруйску ўлада
зрабіла ўсё, каб не прапусціць у гарсавет прамоўцу аргкамітэту па стварэнні
партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Святлану Грыцэнку.
Назіральнікі
фіксавалі значныя разыходжанні ў некалькі сотняў чалавек паміж сваімі дадзенымі
і дадзенымі ўчастковых камісій, вялікую колькасць прагаласаваўшых па месцы
знаходжання (зноў-такі лік ішоў на сотні).
Больш за тое, на
Горкаўскай акрузе на ўчасткі на № 18 і 21 асабіста прыязджалі старшыня гарвыканкаму Дзмітрый
Бонахаў, яго намеснік Аляксандр Маркачоў, начальнік ідэалагічнага аддзелу,
старшыня тэрытарыяльнай выыбарчай камісіі і іншыя. Пры гэтым Бонахаў выклікаў
да сябе старшыню ўчастковай камісіі і абяцаў “паказаць ім
лібералізм”.
У выніку масавых
фальсіфікацый і надзвычайнага ціску Святлане Грыцэнцы запісалі другое месца з
трох кандыдатаў. “Людзі падыходзілі да мяне і казалі, што галасавалі за
мяне, прычым цэлымі дамамі, махалі мне з машынаў. Многія ўспрымаюць афіцыйныя
вынікі як асабістую трагедыю”, – паведаміла прамоўца БХД.
Паводле яе
словаў, пасля абвяшчэння вынікаў на ўчастку, яна сказала сябрам камісіі:
“І я, і вы цудоўна ведаеце, што перамагла я. Бог кожнаму аддасць па яго
справах”.