Пратакол: Дзяніс Садоўскі бегаў, гучна крычаў і жэстукаляваў

24 сакавіка 2014 15:04  |  Галоўныя навіны

Стала вядома, у
чым канкрэтна абвінавачваюць адказнага сакратара аргкамітэту па стварэнні
партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, нацыянальнага
каардынатара кампаніі “Права выбару” Дзяніса Садоўскага, якога 22
сакавіка затрымалі на выбарчым участку 53 Чыгуначнай акругі № 20 у Менску.

 

Так, у пратаколе
запісана, што ён “наўмысна ўчыніў скандал са старшынём камісіі Касцюкевіч
В.В., падчас якога бегаў, гучна крычаў, актыўна жэстыкуляваў, на неаднаразовыя
патрабаванні спыніць не рэагаваў, чым парушыў грамадскі парадак і выявіў
непавагу да грамадства”.

Болей навін