У Воршы эпідэмія: на адным участку на даму прагаласавалі 660 чалавек
У Воршы на адным
участку, дзе назіральнікі кампаніі “Права выбару” не здолелі пайсці
разам з сябрамі камісіі па хатах, афіцыйна прагаласавала такім чынам 660
чалавек. Тады як на ўчастку прагаласавалі ў асноўны дзень толькі 434. Якая
невядомая хвароба падкасіла такую вялікую колькасць выбаршчыкаў, застаецца
невядомым.
На ўчастках жа,
дзе назіральнікі хадзілі па хатах разам з сябрамі камісіі, рэзка адрозніваліся
лічбы тых, хто прыходзіў на ўчастак, паводле дадзеных назіральнікаў і камісіі.
Пры гэтым выбаркамы фіксавалі значна большую колькасць выбаршчыкаў.