МХД заклікаюць менчукоў прыходзіць на Дзень Волі (фота)
Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты заклікаюць менчукоў прыходзіць 25 сакавіка на Дзень Волі.
Улёткі
адпаведнага зместу яны распаўсюджваюць па пад’ездах жылых дамоў, на тумбах і
дошках аб’яваў, у транспарце, на прыпынках і гэтак далей.
Нагадаем, што
збор удзельнікаў акцыі прызначаны 25 сакавіка а 18.00 ля кінатэатру
“Кастрычнік”.