Заўтра суд Віталя Рымашэўскага супраць Савецкага РУУС
У аўторак, 25
сакавіка, у судзе Савецкага раёна Менска адбудзецца судовае паседжанне па
абскарджванні Віталём Рымашэўскім прысуду, які быў вынесены яму 7 лютага.
Пачатак паседжанне аб 11.30.
Нагадаем, 7
лютага Віталь Рымашэўскі атрымаў15 базавых велічыняў за удзел у пікеце каля Камароўкі 2 лютага.
«Рашэнне пра
штраф у 15 базавых вынес асабіста начальнік Савецкага РУУС. Падставай стаў
удзел у пікеце каля Камароўскага рынку. Тады нам пагражалі людзі ў цывільным.
Як аказалася, адзін з іх – намеснік начальніка Савецкага РУУС. Мы былі
вымушаныя выклікаць міліцыю. Пасля гэтага яны вырашылі даць максімальны штраф
па артыкуле «ілжывы выклік». Самае цікавае, што міліцыя нават не прыехала», –
падкрэсліў палітык.