Жыхары Стаўроў скардзяцца ў пракуратуру

25 сакавіка 2014 11:57  |  Палітыка

Калектыўную скаргу ў пракуратуру напісалі жыхары вёскі Стаўры Аршанскага раёна.

 

– 23 сакавіка праводзіць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 27 склікання. Мы планавалі прыняць удзел у выбарах на ўчастку для галасавання № 74 у вёсцы Панізоўе. Аднак да нас прыехалі сябры ўчастковай камісіі з участка № 74 і запатрабавалі ад нас прагаласаваць дома. Мы заявак ва ўчастковую камісію аб галасаванні на даму не давалі, у камісію не тэлефанавалі. Лічым дзеянні ўчастковай камісіі перавышэннем паўнамоцтваў і парушэннем выбарчага заканадаўства.

Жыхары просяць прыцягнуць вінаватых асоб да адказнасці і даць адказ.

Болей навін