Журналісцкі конкурс “Жыццё пад сэрцам”
Грамадская ініцыятыва “Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў” абвяшчае штогадовы конкурс журналісцкіх матэрыялаў, прысвечаных абароне ненароджанага жыцця – “Жыццё пад сэрцам”.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца як прафесійныя журналісты, так і журналісты-аматары, блогеры ды адміністраты рэлігійных сродкаў масавай інфармацыі, якія ў сваіх публікацыях, фота- і/ці відэаматэрыялах закранаюць тэму абароны ненароджанага жыцця.
На конкурс прымаюцца матэрыялы створаныя і апублікаваныя ў беларускіх СМІ, блогах ці рэлігійных сайтах у перыяд з 1 чэрвеня 2013 года да 15 траўня 2014 года ўключна. Конкурсныя працы прымаюцца па 15 траўня 2014 года ўключна. Падвядзенне і агалошванне вынікаў конкурсу адбудзецца ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, 1 чэрвеня.
Конкурсныя працы высалаюцца на e-mail: [email protected]. Тэма ліста: “Конкурс “Жыццё пад сэрцам”, а таксама Імя і прозвішча аўтара. Мова конкурсных працаў: беларуская і руская. Удзел у конкурсе бясплатны.
Удзельнік конкурсу павінен з’яўляцца аўтарам матэрыялу, прадстаўленага ад яго/яе імя на конкурс. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права выключыць работы аўтара з ліку конкурсных або прызавых ў выпадку, калі будуць выяўленыя факты парушэння аўтарскіх правоў. Рашэнне аб выключэнні работ прымае журы конкурсу.
Аспрэчыць вынікі конкурсу можа любы чалавек. Для гэтага неабходна накіраваць на e-mail: [email protected] факты парушэння правілаў конкурсу.
Скаргі, выказаныя любым спосабам, акрамя асабістага ліста ў адрас аргкамітэта, не прымаюцца да разгляду.
Па выніках конкурсу вызначаюцца тры лепшыя працы, аўтары якіх атрымліваюць ад арганізатараў конкурсу каштоўныя прызы: 1 месца – нетбук, 2 месца – смартфон, 3 месца – дыктафон. У выпадку вялікай колькасці дасланых матэрыялаў журы і аргкамітэт конкурс пакідаюць за сабой права вылучаць/ці не вылучаць асобныя намінацыі для конкурсных працаў.