Віталь Рымашэўскі: Лукашэнка ўцягвае Беларусь у вайну на баку Расеі

25 сакавіка 2014 12:44  |  Палітыка

Лукашэнка актыўна ўцягваецца ў расейска-украінскі канфлікт на баку Масквы.

 

Пра гэта заявіў
сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»
(БХД) Віталь Рымашэўскі, каментуючы сайту charter97.org прызнанне беларускім
кіраўніком анэксіі Крыма. Ён падкрэсліў, што больш важная не гэтая заява, а
размяшчэнне дадатковых расейскіх знішчальнікаў і павелічэнне прысутнасці
войскаў РФ у Беларусі.

 

«Гэта значыць па
сутнасці сёння ўжо можна казаць, што з дазволу Лукашэнкі і пры задзейнічанні
беларускіх войскаў, па меншай меры памежных, вядзецца поўнамаштабная
падрыхтоўка да ўварвання як мінімум ВПС РФ з тэрыторыі Беларусі ва Украіну. І
па сутнасці Лукашэнка ўцягвае Беларусь у вайну на баку Расеі. Ён разумее, што
нават калі б Беларусь сёння адвярнулася ад Расеі, то ад Захаду па прыкладзе
Украіны чакаць чагосьці не давялося б. Бо ў расейска-украінскім канфлікце Захад
прадэманстраваў усяму свету слабасць і няздольнасць абараняць сваіх партнёраў
ад дыктатарскай агрэсіі», – перакананы Віталь Рымашэўскі.

 

Нагадаем,
пазаўчора, адказваючы на пытанні журналістаў у Менску, Лукашэнка прызнаў
акупацыю Крыма.

Болей навін