Суд адмяніў прысуд Савецкага РУУС у дачыненні Віталя Рымашэўскага
25 сакавіка суд
Савецкага раёна Менска адмяніў рашэнне Савецкага РУУС ад 7 лютага ў дачыненні
да сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Віталя Рымашэўскага і накіраваў справу на перагляд у Савецкі
РУУС.
“Рашэнне
суддзі – гэта прыклад той беларускай судовай практыкі, калі перагляд справы
даручаецца тым самым злачынцам, якія самі і фабрыкавалі справу. Тое, што суддзя
адмяніў рашэнне, не з’яўляецца нечым выбітным. Проста ва ўмовах тых працэсуальных
парушэнняў, з якімі складалася справа і за 40 хвілін выносілася рашэнне па ёй,
у суддзі не заставалася іншага выбару, як накіраваць справу на перагляд”,
– адзначыў Віталь Рымашэўскі.
Нагадаем, 7 лютага Віталь Рымашэўскіатрымаў 15 базавых велічыняў за удзел у пікеце каля Камароўкі 2
лютага.
«Рашэнне пра штраф у
15 базавых вынес асабіста начальнік Савецкага РУУС. Падставай стаў удзел у
пікеце каля Камароўскага рынку. Тады нам пагражалі людзі ў цывільным. Як
аказалася, адзін з іх – намеснік начальніка Савецкага РУУС. Мы былі вымушаныя
выклікаць міліцыю. Пасля гэтага яны вырашылі даць максімальны штраф па артыкуле
«ілжывы выклік». Самае цікавае, што міліцыя нават не прыехала», – падкрэсліў
палітык.