У Берасці затрымалі Георгія Дзмітрука і Змітра Шурхая
25 сакавіка пасля
сустрэчы з генеральным консулам Украіны ў Берасці былі затрыманыя сустаршыня аргкамітэту
па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Георгі
Дзмітрук і каардынатар БХД па Берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай.
Ля кансуляту
Георгія Дзмітрука і Змітра Шурхая чакалі дзве машыны ДАІ. супрацоўнікі
Дзяржаўтаінспекцыі заявілі, что іх машыны лічыцца ва ўгоне і ёсць падазрэнні,
што ў яе перабітыя нумары.
У выніку Дзмітрук
і Шурхай былі затрыманыя. Іх вязуць у Ленінскі РУУС Берасця.
Прэсавая служба па
магчымасці працягне інфармаваць пра развіццё падзеяў.