Камітэт Салідарнасці з Украінай: Менск, 26 сакавіка, 18:00
У Менску 26
сакавіка па адрасе Чарнышэўскага 3А а 18-й гадзіне распачнецца другое
паседжанне Камітэту Салідарнасці з Украінай.
Запрашаем усіх
жадаючых і журналістаў!
Нагадаем, у Менску
прадстаўнікамі палітычных партый, грамадскасці і інтэлігенцыі створаны Камітэт салідарнасці
з Украінай, у які ўвайшлі прадстаўнікі дэмакратычных партый, грамадскіх і
моладзевых арганізацый.
Мэтай Камітэту
вызначаная падтрымка ўкраінскага народу, які сутыкнуўся з расейскай агрэсіяй.
На першым
паседжанні да Камітэту далучылася больш за 30 прадстаўнікоў партыяў і
арганізацыяў, сярод якіх БХД, АГП, ПБНФ, БСДП(Г), Малады Фронт, Фонд Льва
Сапегі, грамадская кампанія “За Волю”, Рух “Разам” і іншыя.
У склад Камітэту
ўвайшлі: Павал Севярынец, Аляксей Янукевіч, Ганна Шапуцька, Зміцер Дашкевіч,
Ігар Рынкевіч, Алесь Марачкін і іншыя. Узначаліў яго сустаршыня аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Георгі Дзмітрук,
які 25 сакавік быў затрыманы ў Берасці.