Не сышліся вынікі падліку

25 сакавіка 2014 16:26  |  Палітыка

На участку 29 Лагойскай акругі № 44 у рамках кампаніі “Права выбару” назіралі Уладзімір Апалькоў і Антон Куракоў, нашы актывісты. Пры падліку бюлетэняў Куракоў адышоўся патэлефанаваць. Старшыня камісіі падвёў яго да міліцыянера і сказаў: “Выведзіце за дзверы і не пускайце”. 
Выніковы пратакол глядзеў Уладзімір Філіпавіч, які мае вопыт назірання яшчэ з парламенцкіх выбараў. Аказалаася, што ягоны падлік яўкі – 402 выбаршчыкі – значна разыходзіцца з афіцыйным (як, дарэчы, і паўсюль, дзе было арганізавана назіранне). Роўна на 300 адзінак. Ім напісана дзве скаргі – у Цэнтрвыбаркам і ў пракуратуру горада Мінска.

Болей навін