Перамога ў дзень галасавання і параза падчас датэрміновага

26 сакавіка 2014 11:00  |  Палітыка

У берасцейскім
Янаве прамоўца аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віктар Нахайчук (Іванаўская-Маладагвардзейская
акруга № 9) перамог у дзень галасавання 23 сакавіка, але прайграў паводле
дадзеных за датэрміновае галасаванне.

 

“У скрыню
накідалі столькі бюлетэняў супраць мяне, што мой вынік апынуўся ў два разы
менша за той, што быў у дзень галасавання”, – адзначыў Віктар Нахайчук.

 

Паводле яго, на
выбарчым участку камісія два разы мяне афіцыйны пратакол, а пасля званку з
гарвыканкаму, старшыня камісіі ўвогуле з’ехаў з участку і сказаў, што ўсё
падлічыць сам. Праз гадзіны ён вярнуўся з выніковым пратаколам. Міліцыя на
тэлефанаванне на гэты конт ніяк не зрэагавала.

 

Апроч таго, былі
і фальсіфікацыі падчас галасавання на даму. У прыватнасці, вельмі малыя лічбы
сярод тых, хто галасаваў за прамоўцу БХД, хаця паводле яго дадзеных такіх
людзей павінна быць больш.

 

На ўсе парушэнні
пададзеныя скаргыі ў ЦВК і пракуратуру.

Болей навін