У Ваўкавыску старшыня камісіі пагражаў шматмільённым пазовам кандыдуту ў дэпутаты

28 сакавіка 2014 15:35  |  Палітыка

Аляксандр Сезень
з Ваўкавыска – магчыма, адзіны ў Беларусі кандыдат у дэпутаты – інвалід 3-й групы,
чыя каманда складалася з двух чалавек-інвалідаў: Андрэйчык Іван, без нагі, і
Буданава Наталля, інвалід 3-й групы. Яны прапрацавалі назіральнікамі на
выбарчых участках з 8-00 раніцы і пазней, чым 2-00 ночы, не сыходзячы нават у
туалет і выявіўшы каля дзясятка парушэнняў выбарчага кодэкса. Яны прымусілі
камісію працаваць да пачатку 3-й раніцы, але іх заўвагі проста праігнаравалі.

 

Аляксандр Сезень
напісаў па электроннай пошце ліст у ЦВК аб парушэннях выбарчага кодэкса і пра
тое, што старшынёй ўчастка выбарчага ” ФАК” у Ваўкавыску быў
прагульшчык Салавей І.А., што падмацавана дакументамі з УДФР Ваўкавыска.
Салавей ў назіральніцы Буданавай не прыняў заявы аб парушэннях пры падліку
галасоў, а самога кандыдата не пусціў на ўчастак. Захарчук В.М., старшыня
выбарчай камісіі Ваўкавыска пагражаў, што падасць у суд заяву на кандыдата ў
дэпутаты за маральную шкоду: нібыта асабіста Сезень і яго каманда парушылі
закон. Ён паабяцаў падаць пазоў у шматмільённым памеры.

 

Між тым Аляксандр Сезень адзначае, што ніякім чынам не парушыў
закон, і просіць дапамогі ва ўсіх грамадскіх і палітычных грамадскіх
аб’яднанняў Беларусі.

Болей навін