Дзяніс Садоўскі: У другой палове года будзем мець працэдуру вылучэння адзінага кандыдата (відэа)
«Мы цяпер працуем, каб выставіць адзінага кандыдата і адзіны план кампаніі», – распавёў у «Гарачым каментары» прадстаўнік «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Дзяніс Садоўскі.
«Пра адзінага кандыдата ад БХД мы дамовімся ў любым выпадку, але мы кажам пра адзінага кандыдата ад усёй апазіцыі або, як мінімум, ад большасці», – падкрэсліў спадар Садоўскі.
Дзеяч перакананы, што прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці здолеюць дамовіцца, бо ніводная з апазіцыйных партыяў ці рухаў не адмаўляецца ад перамоваў. «Гэта ўсё ж такі надзея, што ў найбліжэйшы час мы дасягнем дамоўленасці ў працэдуры абрання адзінага кандыдата, якую будзем мець у другой палове года».