Выйшаў чарговы нумар Крыніцы
Выйшаў восьмы нумар крыніцы. У гэтым выпуску можна прачытаць матэрыял аб Устаноўчым З’езде 31 кастрычніка, навіны за апошні месяц, інтэрв’ю з новаабраным старшынем БНФ Аляксеем Янукевічам і шмат іншага.
Таксама чытачы пабачаць другі паўфінал у рубрыцы “Двубой”, дзе аб выбарчых сістэмах спрачаюцца міжнародніца Наталля Васілевіч і прадпрымальнік Кастусь Жукоўскі. Пераможцу вызначаеце вы!
У рубрыцы “Твае імя, Беларусь” сення мы прадстаўляем Льва Сапегу, найвялікшага канцлера за усю гісторыю ВКЛ, магната знакамітага роду Сапегаў
Калі вы жадаеце атрымліваць “Крыніцу” у папяровым або электронным варыянце,а таксама і іншыя матэрыялы БХД:
Тэлефануйце або дасылайце sms 8 029 5160861 (Павал)
Пішыце 220123, г. Менск, а/с 324 або на email [email protected]