Як фальсіфікуюць дакументы сябры раённых камісій (фотафакт)
Былы прамоўца
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
па Купрыянаўскай выбарчай акруза № 21 у Менску Раман Крыловіч задаўся пытаннем,
як жа выглядае подпіс старшыні Маскоўскай раённай выбарчай камісіі Уладзіміра
Надольскага.
Справа ў тым, што
ў дакументах выдадзеных яму як кандыдату ў дэпутату, яго давераным асобам і
сябрам ініцыятыўнай групы стаяць цалкам розныя подпісы старшыні раённай
камісіі. Ці належыць хоць які-небудзь з іх Уладзіміру Надольскаму, невядома.
Такім чынам,
падробка подпісаў выбарчымі камісіямі відавочная, у той час як самі камісіі
заяўляюць, што подпісы падробліваюць дэмакратычныя актывісты.