У Гародні прайшла абласная канферэнцыя БХД (фота)
У Гародні прайшла абласная справаздачна-выбарная канферэнцыя аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.
На ёй прысутнічалі сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец.
Падчас
канферэнцыі былі падведзеныя вынікі мясцовай кампаніі, абмеркаваныя планы на
далейшую дзенасць, у тым ліку ў межах кампаніі “Народнае
самакіраванне”, стратэгіі на прэзідэнцкую кампанію 2015 года, а таксама
вызваленне 8 красавіка ваўкавыскага прадпрымальніка, палітвязня Міколы
Аўтуховіча.
Удзел у канферэнцыі
бралі прадстаўнікі БХД з Гародні, Слоніму, Ваўкавыску, Свіслачы, Ліды, Мастоў,
Наваградку і гэтак далей.