На свабоду выйшаў Мікалай Аўтуховіч
З гарадзенскай
турмы раніцай 8 красавіка вызваліўся пасля двух гадоў і двух месяцаў зняволення
ваўкавыскі прадпрымальнік, адзін з лідараў руху ветэранаў вайны ў Аўганістане,
палітвязень Мікалай Аўтуховіч.
На волі яго сустракалі
каля 30 чалавек, у тым ліку сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец, сябра ўправы
БХД Валерыя Чарнаморцава і іншыя.
Шчыра віншуем Мікалая
Аўтуховіча з вызваленнем, жадаем яму моцнага здароўя, якое была падарванае
падчас зняволення, а таксама свабоды для Беларусі!