Камітэт салідарнасці з Украінай рыхтуе назіральнікаў для прэзідэнцкіх выбараў 25 траўня

10 красавіка 2014 11:57  |  Галоўныя навіны

На паседжанні
Беларускага Камітэту салідарнасці з Украінай, якое прайшло ў Менску, прынята
рашэнне рыхтаваць беларускіх назіральнікаў для ўкраінскіх прэзідэнцкіх выбараў,
якія маюць адбыцца 25 траўня 2014 года. Папярэднія дамоўленасці аб гэтым былі
дасягнутыя прадстаўнікамі Камітэту з палітычнымі структурамі ўкраінскага боку.

 

Камітэт
абмеркаваў шэраг зваротаў адносна падзеяў ва Украіне (будуць апублікаваныя
цягам тыдня), абмеркаваў фармат удзелу ў Чарнобыльскім шляху, зацвердзіў
кірункі дзейнасці і прызначыў адказных за іх рэалізацыю.

 

Сябры Камітэту
працягваюць збор сродкаў для сям’і беларуса Міхася Жызнеўскага, забітага на
Майдане.

 

Наступная сустрэча
Камітэту салідарнасці з Украінай запланаваная на 23 красавіка.

Болей навін